На будаўнічыя пляцоўкі вырабы пастаўляюцца не асобнымі элементамі, а цэлымі блок-пакоямі, якія вырабляюцца непасрэдна на прадпрыемстве. Дзякуючы высокай ступені заводскай гатоўнасці блок-пакояў, будаўніцтва аб’ектаў выконваецца ў мінімальныя тэрміны, што дазваляе заказчыкам хутка абарочваць сродкі, якія ўкладаюцца ў будаўніцтва. Тэрміны будаўніцтва 9-павярховага 108-кватэрнага жылога дома складаюць 6 – 6,5 месяцаў, а 144-кватэрнага – 8 месяцаў. Пры гэтым будаўніцтва жылых дамоў выконваецца па праектах, якія ўлічваюць патрэбы заказчыкаў у паверхавасці (ад 3-5 да 14 паверхаў). Іх прызначэнне – маласямейныя, сацыяльныя, палепшанай планіроўкі і камерцыйныя.