Падача электронных зваротаў у рамках Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года № 300-З «Об обращениях граждан и юридических лиц» ажыццяўляецца з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.
Доступ карыстальнікаў да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў забяспечваецца праз сайт па адрасе https://обращения.бел
Заяўнікі рэгіструюцца на сайце сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў праз запаўненне формы рэгістрацыі, падаюць электронныя звароты і атрымліваюць адказы (паведамленні) на іх, праглядаюць пералік пададзеных электронных зваротаў і статус іх разгляду, накіроўваюць аператару сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў інфармацыйныя паведамленні і запыты на кансультацыю па пытанням функцыянавання сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў.
Больш падрабязныя звесткі па рабоце з сістэмай уліку і апрацоўкі зваротаў прыведзены ў дакуменце.